Гартаваў свой характер ў смяротных баях
Як у кузнях гартуецца зброя.
Жах ніколі не меў адлюстравання ў вачах
І нязломаны дух прагнуў волі.
Стагнала зямля ад чужацкіх нападкаў
Разліўся смутак паўсюды.
Рэха несла пагрозлівы грукат капытаў
Блішчэў позірк смерці галодн.
Але людзі дрыгвы не здаюцца без бою
Табе бацька наказваў з дзяцінства
Ваяроў-продкаў дух быў заўседы з табою
Неразрыўна, як камень адзінства.
Возьмем ў рукі мячы, абаронім свой род.
Правадыр заклікае на бой.
На плячах не адчулі каб ворага гнет
Непахіснаю станем сцяной.