Гучны лязг зброі рэжа абшар,
Пад сонечным промнем даспехі блішчаць
Дзве хвалі людскія сышліся на бой
Жаданне адно – перамогу трымаць
Ад цяжару трасецца зямля,
Да сытасці п’е гарачую кроў
Навокал свой водар веяла смерць
Ір’е чакае сваіх ваяроў.
Кідаюцца ў пекла і вераць
Багі не пакінуць сыноў сваіх
У гэтай бязлітаснай бітве
Прыкрыюць ад стрэл ды дзідаў чужых
Крапчэй трымай, вояр, свой меч!
Будзь хуткім і моцным ў барацьбе
Прагнецца варожае племя –
І перамога чакае цябе!