Калі загінеш ў баі
Рассякаюць паветра гостры мячы,
Свішчуць над галовамі стрэлы.
Падымаюць зямлю наканечнікі дзідаў,
Цягнецца ўверх чорны дым у далечы.
Кроплі крыві ўпалі на твар,
Слых рэжуць смяротныя крыкі,
Бой закіпае з новаю сілай,
І ў гэтым баі мой меч – гаспадар.
Ты бачыў мой цень, але не зратаваць
Сябе – лязо з сілай прабіла даспехі.
У вачах тваіх я назіраю агонь
І ён пачынае імгненнна згасаць.
Цяпер душа твая ў маіх руках
Я ахвярую яе свайму Богу.
Вусны шэпчуць чароўныя словы
І ворага раптам акутвае жах.
Хутчэй б’ецца сэрца ў грудзях
Целам сваім адчуваю я стому.
І сонца ўжо на небасхіле кідае
Крывавы позірк на наш сцяг.