Як кропля бурштыну застыла
У сэрцы тваім старажытнасць,
Старонкі мінуласці светлай ,
Былых часінаў празрыстасць.
Цябе не кранаюць турботы
Сучаснага чалавецтва.
Пакаштаваць дзікай волі
Жадаў ты з самога маленства.
“-Сын магутнага Рода!”
Чуецца ў спевах птушыных.
“-Сын магутнага Рода!”
Шэпчуцца соснаў галіны.
“-Сын магутнага Рода!”
Нясе імя вецер на крылах.
“-Сын магутнага Рода!”
Адзавецца ў хвалях блакітных.
Ты хочаш зноў апынуцца там,
Дзе продкаў імёны ў пашане,
Брат з братам жыве ў згодзе,
І ёсць сапраўдна каханне.
Мае месца жах чалавечы пад Богам
І ў гушчары зялёнай дубравы
Выява драўляная Рода стаіць,
Яму людзі прыносяць ахвяру.
Ты ведаеш, што рабіць далей-
Да сябе кліча Маці-прырода!
Вяртаешся да каранёў сваіх,
Сын вялікага Рода!