ПАЛЯВАННЕ
Змрок зацягвае
Зноў навокал ўсё.
Дзень адыйшоў
І ноч абшар абдымае.
Змрок крыху астудзіць
Кроў. І вось ужо
З той стараны , з цемры без краёў
Ваўкі ідуць на паляванне.
Лес, ноч, жахлівыя цені
Нясецца жыццё прад вачыма
Адно імгненне...
Крок паскорыць лепей
Свой, бо той сівы важак
З цвердым намерам
З мэтай адной
Зграю вядзе ў
Тваім накірунку.
Удзень сачыў ён за табой
І чакаў церпяліва
Знямогі тваёй
Нядрэнны пачастунак.
Вой мёртвы скране
Спакой, што час
Ўсё бліжэй смерці тваей
Паспрабуй уратавацца.
Воўк – стражнік лясных
Дарог. І ў гэтых
Непралазных гушчарах
Ад шэрай пагоні не адарвацца.
Лес, ноч, жахлівыя цені
Нясецца жыццё прад вачыма
Адно імгненне...