У прагнозах на заўтра надвор'е кепскае,
Самалёты разьбіваюцца.
Мокрым вачам бракуе рэзкасьці,
Пасьлязаўтра ўсё паўтараецца.
Мілыя звычкі й маленькія слабасьці...
Раніца. Кашаль. Вечар. Ірвота.
Не сапсуюць статыстыку радасьці.
Застаецца алкаголь і наркотыкі.
Мы бегалі пад дождж плакаць,
Мы хавалі пад дажджом сьлёзы,
Мы выціскалі з сэрца мякаць
І вывучалі зручныя позы.
Ты знойдзеш мяне задушаным ніткай,
Парэзаным брытвай, атручаным зьдзекамі,
Ты знойдзеш мяне пустым наркаманам,
Пошлым падонкам, насельнікам пекла.