Ніякіх нэрваў не хопіць
Размаўляць зь імі пра гэта.
Мая кватэра, вуліца,
Мая краіна - маё гета.
Калі я прадстаўнік недапароду,
Паглядзіце на сябе, лысыя ўроды.
Маё імя зганьбавана, утаптана ў бруд,
Але я дакладна ведаю, што
Гітлер - капут!
Растлумачце, калі ласка, бо цяжка зразумець,
Што азначае: "праваслаўе, альбо сьмерць"?
Я маю скуру колеру антымазут,
Але дакладна ведаю, што
Гітлер - капут!
Скамечаны жыцьцём, выкінуты па-за мэйнстрым,
На вуліцах цяжка заставацца жывым.
"Жыды забілі Хрыста. Яны ўжо тут."
Але на маю сьціплую думку,
Гітлер - капут!
Зь цягам часу хвароба безь лячэньня мацнее
Патлумач, старэйшы брат, дзе слава Расеі?
Мне справы няма да вялікадзяржаўных пакут,
Трэба ўдакладніць, што
Гітлер - капут!