Там, дзе свет прыхіліўся да апошняй мяжы,
Неба гіне ў сутонні халоднай імжы,
Дзе згубіўся і дзе будзе знойдзены шлях,
Там святло ў тваіх вачах, там святло ў тваіх вачах.
Дзе вятры даспявалі нам песню сваю,
Чорнай коткаю ноч ахінула зямлю.
Дзе аскепкі святла ты трымаеш у руках,
Там цяпло ў тваіх вачах, там цяпло ў тваіх вачах.
Дзе бяскрылы анел зноўку зможа лятаць,
А парваныя струны - адзін раз зайграць,
Будзе слабое месца ў тваіх ланцугах
І жыцце ў тваіх вачах, і жыцце ў тваіх вачах.
У вагні ўваскрэснуць, але не згарэць,
Спапяліць, зруйнаваць, толькі ўсе ж не сагрэць.
Рэчаіснасць згубіць у нязбыўшыхся снах,
Дзе жыцце ў твах вачах,
Альбо смерць у тваіх вачах,
Увесь мой лёс у тваіх вачах...
Увесь мой лёс у тваіх вачах...