Шмат стагоддзяў ужо прайшлі,
Я ляжу ў сырой зямлі.
Я ваяр і я памёр
За радной зямлі прастор
Дзе мой дом калісьці быў,
Там застаўся толькі пыл
Дзе кальчуга, дзе мой меч?
Дзе размах магутных плеч?
У чорным крумкачы мой дух
Мае вочы, розум, слух
Я ў небе, я крумкач
Нельга мяне ўтрымаць
Нельга мяне ўтрымаць
CHORUS(4):
Ляці, крумкач, да хмараў,
Там быць даўно я марыў
Апошні з майго роду
Палёт мая свабода
Я лячу па-над зямлёй
Я вазьму цябе з сабой.
Хоць стагоддзі і прайшлі,
Я ваяр сваёй зямлі.
CHORUS(2)