Гараць халодныя вагні
Знікае сонца ў цішыні
За палымяны небасхіл
За тых хто жыў і хто ня жыў
Аддаць жыцце за мроі знак
Астатняе няхай за так
Каб зведаць у канцы часоў
Усю праўду і атруту слоў
У абдымках начы з зоркамі на плячы
Мне больш не баліць, толькі сонца ўсе спіць
Як мне адшукаць і па праўдзе спазнаць
Крылы каб у цемры лятаць…
Крылы каб у цемры лятаць…
Самота ў сэрцы як ігла
Прэч ад балючага святла
Туды дзе зорныя сляды
А свет пакуль што малады
У лабірынце шэрых дзен
Дзе кожны крок твой як праклен
Раскінуць крылы быццам птах
Ды паляцець у спрадвечны шлях
У абдымках начы з зоркамі на плячы
Мне больш не баліць, толькі сонца ўсе спіць
Як мне адшукаць і па праўдзе спазнаць
Крылы каб у цемры лятаць…
Крылы каб у цемры лятаць…