Запытаў у iншаземца - ведаеш дзе я жыву?
Што пасею, чым абмыю, я сваю труну?
Цi хацеў я быць маёрам, хто каго ражаў
Вельмi смачна твая бульба, вельмi паважаў
Разьлiлiся па падлозе матчыны сыны
Ён iх ведаў i казаў - што яны свае
Вельмi цяжка марыць матам - Божанька даруй
Усё адно пра нас напiшуць, што ты не малюй
Усё адно наступiць сонца, усё адно на ўсiх
Незатушыш i ня спалiш родных i радных
Прыпеў:
Беларусь мая Радзiма болей не далi
Я кахаю ўсёй паловай водарам крывi
Беларусь мая Радзiма лепей не шукай
Усе кветкі ляцяць мiма нiбы кулi ў гай.
Пасварылiся ў танке лепшыя сябры
З немаўлятамi бiлiся i спраўляць пайшлi
Паляунiчы ля фантану кветкай гандляваў
Азiрнууся i раптоуна - выйшаў у фiнал
Усе адно туды патрапiш, скончыцца бэнзiн
Так жахлiва, нiбы трэцi выпiў усё адзiн
Усе. Адзiн.
Прыпеў
Ехаў Грэка цераз рэчку
Бачыць у рэчцы рак
Сунуў Грэка ручку ў рэчку
Рак за ручку цап
Ты праслухаў паведамленьне
Пра жывёл i пра насеньне
Пра тэрарызм i барацьбу
I пра тых каго люблю:
Прыпеў