Neuro Dubel - Марскі Чалавек
-------------------------------------
І рэк, і азёраў мы маем зашмат.
А мораў няма, акіянаў няма.
А мне дык нічога, а быў чалавек,
Што з гэтай прычыны закончыў свой век.
А мне дык нічога, а быў чалавек,
Што з гэтай прычыны закончыў свой век.
Ён тут нараздіўся і вырас ён тут,
Але ў Карабельны пайшоў Інстытут.
Усе акіяны і моры скарыў,
І вось на Радзіму вярнуўся стары.
Усе акіяны і моры скарыў,
І вось на Радзіму вярнуўся стары.
Хадзіў ён хістаўся па цвёрдай зямлі,
Нібыта па хісткім ідзе караблі,
А мора ня бачыў - гарэла душа,
І ромам душыў ён душэўны пажар.
А мора ня бачыў - гарэла душа,
І ромам душыў ён душэўны пажар.
Вось так і сканаў між азёраў і рэк
Тутэйшы, але ўжо марскі чалавек -
Ляжыць у сваёй беларускай зямлі
Ў драўляным апошнім сваім караблі.
Ляжыць у сваёй беларускай зямлі
Ў драўляным апошнім сваім караблі.