Ізноў навокал нейкія людзі
Усё кажуць, што нічога не будзе,
Ды ўсё нармальна і можна спаткацца,
Але неабходна матывацыя.
У парках і ў халодных пад’ездах
Мы вырашаем, хто будзе першым,
Хай скардзяцца дурныя суседзі,
Каханне каханнем, але ты ведаеш –
Кожны сам, кожны сам, кожны сам за сябе,
Ты маўчыш, я маўчу і знікаю ў акне,
І няхай гэты рытм б’ецца ў галаве,
І толькі кожны сам за сябе.
Каму на працы, каму ўніверы,
Мы панядзелкам болей не верым,
Закрыем дзверы на тры абароты –
Каму мы патрэбныя, калі парваць драты?
І недасяжнымі стануць сігналы,
І не кажы, што гэтага мала,
Ты ж ведаеш, што я ненадзейны,
Таму і збіраеш, што пасеяла.