Горад заснуў, застыў нібыта ў коме
Стомлены люд маўкліва цягнецца дадому,
Сохне як ліст у метро і на вакзалах,
Толькі гэтага мне канешне мала.
Горад паплыў, нібы знайшоў прытулак Рая,
Толькі мяне гэта ні кроплі не кранае,
Максімум гук паклаў на свой рахунак,
Зараз зменіцца ўсе – удар па струнах.
Ад рытму сэрца
Нікуды не дзецца,
Бо для музыкі маёй мала месца,
Толькі здацца
Застаецца
Бо для музыкі маёй мала месца.
Выляцеў хлам і задрыжалі моцна сцены,
Вокны ўшчэнт, ды так, што скроні ўспацелі,
Сыпецца гук на заімшэлы горад,
Што ж, хацелася вам не ведаць гора.
Толькі цяпер засеў і ляпае ў галовах,
І не стрываць, бо мозг зацыкліўся на словах,
Сонечны біт рве сэрца на ўрыўкі,
І ляціць адусюль без перапынку.