Дазволь застацца мне назаўжды з табою,
Мне не знайсьцi дарог - не вырвацца з аковаў.
Адгуляўшы век з апошняю вясною,
У цёмных грудах iльда, далёка ад сьвету вагнёў.
Мяне замятае жыцьця завiруха,
Халодныя вусны і смак развітаньня.
Каханьнем скаваны ў глыбокіх сумётах,
Што на сонцы растануць, і ты ніколі ня будзеш ... Не…
Забяры мяне ў свой пяшчотны сон
З холаду зiмы - у абдымках хутчэй сагрэй!
З дзiўных сьветлых словаў прасьпявай мне песьню
Расфарбуй мой шлях, жытнiм заходам пасьпей!
Мяне замятае жыцьця завiруха,
Халодныя вусны і смак развітаньня.
Каханьнем скаваны ў глыбокіх сумётах,
Што на сонцы растануць, і ты ніколі ня будзеш ...
Я - я пакiдаю панурых пустэчаў сьвет,
Як адлятАюць у вырай птушкi.
Замяце ўсе маi сьляды
Назаўжды, назаўжды!
Мяне замятае жыцьця завiруха.
У жалезным палоне, ў недасказаных словах....
Мяне замятае жыцьця завiруха,
Халодныя вусны і смак развітаньня.
Каханьнем скаваны ў глыбокіх сумётах,
Што на сонцы растануць, і ты ніколі ня будзеш ...