Скажы прыгожая мая,
Цi адчуваеш тое, што я,
Я не магу пражыць
Без цябе I дня,
Пражыць iмгненьня.
Мяне кранае хараство
Красы тваёй, аблiчча твайго.
Бязвольным адчуваю
сябе, а сэрца пяе!
З надыходам ночы
I ў фарбах дня
Заўжды будзеш побач,
Любая мая!
Калi пануе роспач
I ў радасьцях жыцця -
Заўжды буду побач,
Кветачка ты мая! (Мiлая мая!, Котачка мая!)
Гарэзы вочкi зiхацяць,
I шчокi чырванню гараць.
Дзiвоснай кветкi
Палявой не схаваць,
Не стрымаць красаваньня!
Калi ты у смутку цi журбе -
Дазволь мне прытулiць цябе.
Я буду першым
Абаронцам спакою твайго!
Недзе ў гэтым сьвеце раптам зазьзя зорка новая,
Цяплом яе прамянёў пяшчотных насычаюся.
У абдымках лёгкіх сонейка гатовы адбываць жыццё,
Аддам, калі папросіш толькі, апошняе дыханне сваё!