Вочы ўглядаюцца ў вышыню,
Пра існаванне шукаюць адказаў,
Але пачуўшы адну цішыню,
Кінуцца ў бітву гатовы адразу.
Будзем змагацца спіна да спіны,
Разам побач плячо да пляча.
Уздымем крывавыя сцягі вайны,
Сячы крывадушаў мяталам мяча.
Вялiкдзень iдзе.
Праўды час праб’е.
Слаўся моцны дух
Ды народны рух.
Вочы ўзняць паспрабуй мабыць толькi раз.
Перад людзьмi за сябе панясi адказ.
Сам стварыў мёртвы след, што жывым як дым,
Дзе слёзы добрых - радасць злых.
Рэхам даносіцца сэнс простых рэчаў.
Дыхаць ад гэтага толькi цяжэй.
Ад пачуцця безнадзеі не збегчы,
Думкі імкнуцца хутчэй i хутчэй.
Велiч былога праходзiць без следа.
Хвалi жыцця пульсуюць часцей.
Але жаданне ўглядацца ў неба,
Нават, становiцца штодзень мацней.
Вялiкдзень iдзе.
Праўды час праб’е.
Слаўся моцны дух
Ды народны рух.
Слова. Позірк. Памяць. Слава.
Жальба льецца ў наваколлі.
Лёсам дадзена нямала – моцнай волi.
Сумрак згіне. Знікне смута.
Нам не трэба цяжкай долi.
Уздымем зброю, скінем путы – хопiць болю.