Шэрыя вулiцы стогнуць, змагаюцца,
Жудасны выгляд каменны ствараецца,
Цяжарам цiснуць зводаў руiны -
Святы херувiм гэта месца пакiнуў.
Мой горад здрадзiў мне –
Задыхаюся, марнею я.
Мiж шэрасцi яго
Раствараюся, знiкаю я.
Мне месца няма ў гэтым горадзе
пакiнутым…
Я губляю сябе ў лабiрынце сцен
заблытанным, бязлiтасным…
Дождж па памостах i колер змываецца.
Ад цяжкiх крокаў масты прагiнаюцца.
Ветры стамiлiся вулiцы месцi,
Нiхто не загляне больш у гэтыя месцы.
Стаў цесны горад той,
Замыкаецца, сцiскаецца.
У iм мара вольная
Аддаляецца, знiшчаецца.
Мне месца няма ў гэтым горадзе
пакiнутым…
Я губляю сябе ў лабiрынце сцен
заблытанным, бязлiтасным…