Дом схаваны ў прыцемку,
Прад вачыма краявід,
Водгалас ад дзён мінулых
Прамільгнуў нібы прывід.
У люстры бачыцца аблічча,
У вачах блішчаць маланкі,
Бо забытыя – не клічуць,
Існуючыя – у хаванках.
Памяць продкаў у нашчадках,
Усё жыццё як мае быць.
Што было не захавана
І святло больш не гарыць.
Не гучыць магутна слова.
Вусны змоўклі назаўсёды,
Alma mater! Alma mater!
І стаіш на папялішчы
Босы, зломлены, галодны.
Alma mater! Alma mater!
Абыякавасць пануе,
У забыцці магутны род,
Пахаваны пад руіны,
Лёг і спіць увесь наш народ.