Уладзімер Караткевіч
То не вецер раве - нарастае
I ламае галлё на дубах,
То асiлкi дубы змятаюць,
Каб да cонца расчысцiць шлях.
I пялёсткi гучаць трывожна,
Бо мiнуўся спеў забыцця.
Казкi новыя, казкi грозныя,
Небывалыя казкi жыцця.
Вецер мацнее!
Што такое ненавiсць у сэрцы,
Кроў, падкопы, Людзi – Багi
Перад простай iсцiнай смерцi
Перад вечнай сцюжай магiл.
I паўстаннi, паўстаннi бясконцыя
I замучаных кроў на раллi,
I, нарэшце, шчасце i сонца,
Што сышло на нашы палi
Вецер мацнее!
Вы, што мацi душу забылi,
Без яе пажадалi пражыць,
Што вы варты без гэтай магiлы,
Без калiны на роднай мяжы?
Без дубоў, што ў тумане млеюць,
Без расы на роднай траве?
Павяртайцеся! Вецер мацнее!
Мацi зноў праз стагоддзi заве!
Вецер мацнее!