Ты ад мяне далёка
За белым вішнёвым цветам,
За хмарай крыштальна-лёгкай,
За вольным вясновым ветрам.
А я адчуваю ясна
Твае гарачыя вусны,
Яны вельмі часта сняцца,
Каханне маё і спакуса.
А помніш, ў высокіх травах
Пад летнім спякотным сонцам
Мы доўга з табой блукалі,
І дзень быў такім бясконцым.
І шчасця было так многа,
А суму было так мала.
Каханне рукою шчодрай
Нам з красак вянкі звівала.
Спляталіся у абдымках
Пяшчотныя нашы цені.
Танула ў ручаі плыткім
Чарга залатых праменняў.
Здавалася, што ніколі
Не будзе дажджоў і змроку,
Ды толькі не зменіш долі,
Ты зноў ад мяне далёка.