Я буду заўжды з табой
Сэрцам і душой,
Морам і зямлёй...
Я - цёплых дажджоў вада
І марскі прыбой,
Восеньскі спакой...
Пачуй мяне праз маё маўчаньне...
Мой сьвет - у тваіх руках,
Без цябе яму немагчыма быць,
А ты пракладаў свой шлях
У дрыготкіх снах,
Звонкіх верасах,
Абдоймах паплавоў, азёр і скал...
На жаль, мяне ты не шукаў...
Імгла дажджоў залье твой выпадковы сьлед,
І ты не ўспомніш пра мяне...
Пачуй мяне праз маё маўчаньне...
Пачуй мяне... Без цябе так цяжка...