Мне б раззлаванаму выйсці на вуліцу
Венікам ног тратуары месці
Вусны і губы хай праплююцца
Словамі новай песні
Мне б басаногаму бруднаму гуну
Сізіфаў камень цягнуць угору
Памятаць як парваныя струны
Вучылі мяне пакоры
Мне б расплявацца з усімі хто побач
Сонных мух адпусціць у неба
Па шэрых завулках шукаць сваю торбу
Для флейты і хлеба
Мне б пакаціцца далёка ад яблыні
Сонцам чырвоным у ваду ўпасці
Памятаць як на шыі камень
Са мной шукаў сваё шчасце
Я буду ўсё успрымаць як дом
Я буду ўсё рабіць як след
Як бяздарны акцёр ці як знямоглы ад стомы атлет
Буду ўсё ўспрымаць як дом усё рабіць як след