Можа так выйшаў наперад?
Можа так моцна адстаў?
Сваім вачам ня верыў
Бо бачыў: пакуль я спаў,
Усьміхалася Сонца.
Сьвятлом залівала зямлю.
Сярод мільёнаў сцяжынак чужых
Я бачу адну сваю!
Можа нядобразычлівы?
Можа ўвогуле хам?
Можа таму зь мяне кпілі
Калі ўвайшоў я ў храм?
І плакала Сонца -
Сьлязьмі залівала зямлю.
Сярод мільёнаў ідэяў чужых
Я маю адну сваю!
Можа я трапіў у пастку?
Можа на шыі аркан?
Можа гляджу з апаскай
На лук і стрэлы ў тваіх руках?
Сьмяялася Сонца.
Сабой залівала зямлю.
Сярод мільёнаў песьняў чужых
Я чую адну сваю!