Куст калінавы ля рэчкі, ля вады
Кожны вечар я спяшаюся сюды
Буду ягаду каліну абіраць
Буду мілага, каханага чакаць
А ад берега да берега вада
А каліна, а каліна, горыч-ягада
Прыпеў:
Горыч-ягада, горыч-ягада, горыч-ягада
Недаспелы, прыгожы падман
Горыч-ягада, горыч-ягада, горыч-ягада
Мае слёзы схавае туман
А над рэчкай расцілаецца туман
Закружыў мяне калінавы дурман
Словы любага, як музыка гучаць
А трывогі каля сэрца не суняць
А ад берега да берега вада
А каліна, а каліна, горыч-ягада
Прыпеў:
Праляцела ноч, кароткаю была
І дадому я вярталася адна
Аддала, відаць, я сэрца проста так
Бо не сходзіў з маіх вуснаў горкі смак
А ад берега да берега вада
А каліна, а каліна, горыч-ягада