Калі раніцай ведрамі ляскала
І да рэчкі спяшалася босая,
Я цябе цалаваў краскамі,
Я цябе цалаваў росамі.
Я цябе цалаваў краскамі,
Я цябе цалаваў росамі.
Калі ўпоўдзень ішла палеткамі
Маладога спакою поўная,
Я цябе цалаваў кветкамі,
Я цябе цалаваў промнямі.
Я цябе цалаваў кветкамі,
Я цябе цалаваў промнямі.
Калі ўвечар да лесвіцы выйшла
І стаяла пад вішнямі колкімі,
Я цябе цалаваў цішаю,
Я цябе цалаваў зоркамі.
Я цябе цалаваў цішаю,
Я цябе цалаваў зоркамі.
Што як ноч у вакно пагрукаю,
Недасяжная і спакусная.
Я цябе цалаваў думкамі,
А хачу цалаваць вуснамі.
Я цябе цалаваў думкамі,
А хачу цалаваць вуснамі.
Я цябе цалаваў краскамі,
Я цябе цалаваў росамі.
Я цябе цалаваў кветкамі,
Я цябе цалаваў промнямі.
Я цябе цалаваў цішаю,
Я цябе цалаваў зоркамі.
Я цябе цалаваў думкамі,
А хачу цалаваць вуснамі.