Уяві што заўтра апошні твой дзень
Хлопча ўяві што скончана жыццё
Гары гары ясна мы ідзем мы ідзем
Хэй-хэй жыці хэй-хэй быці
Хэй-хэй біцца хэй-хэй быццам
У Калі-югу калі я
Пажадаў вольным звацца
Пад удар бізуна
Болей не пакласці
Не бачыш сонца але ў сэрцы святло
У хаце тваёй надзея жыве
Каб яна не згасла мы ідзем мы ідзем
Хэй-хэй досыць хей-хэй маліць
Хэй-хэй гонар хэй-хэй вояр
У Калі-югу калі ты
Пажадаў вольным звацца
Паскідай ланцугі
З марамі аб шчасці
Не чакайце хлопцы не будзе лягчэй
Хай сэрца падкажа дарогу дамоў
Ды адзіным шляхам мы ідзем мы ідзем
Хэй-хэй годзе хэй-хэй скоццем
Хэй-хэй будзем хэй-хэй людзьмі
У Калі-югу калі нам
Суджана вольнымі звацца
Да сваіх каранёў рушым разам браце
У Калі-югу калі нам
Суджана вольнымі звацца
Да сваіх каранёў рушым разам браце