Можа гэты час
Вар'яцее ў нас
Можа месяц зноў
Выйшаў поўняй.
Паўсядзённы боль
Выключыў кантроль
І пусціў прамень
Зорных мрояў.
Там пабачыць больш
І ляцець далей
Больш не існуе
Прыцягнення.
Тое што пякло
Унутры нутро
Палягло ў пылу
Паралеляў.
Выдуманны свет
Выдуманы бой
Больш не існуе
Выдуманы боль.
Бяссонне маё
Мой пужлівы сон
Топіць забыццём
Стомленны пакой
Азірнуўся зноў
Адгукнуўся болем
Дзверы за спіной
Зачыняю.
І пайшоў назад
У матэрыяльны ад
Крылы загарнуў
Засынаю.