Над горадам чайкі, чайкі,
У горадзе крумкачы.
Крумкач крумкачу ня выдзяўбе вока,
Але ты вочы свае беражы.
Крумкачы сядзяць у сваіх кабінетах
І вочы ў іх, як нажы.
І ў іхным жыцьці прысутнасьць манетаў
Кампенсуе адсутнасьць душы.
Сьвіньні садзяць апельсіны,
І сьпявае хор казьліны.
Пішуць бараны раманы,
А акулы гояць раны.
Пад горадам грошы, грошы
Ляжаць у падземных сховах.
Нам бы з гэтых грошай хоць трошкі,
І сьвет бы зрабіўся сьвятлейшы,
Але крумкачам неабходна
Якасна харчавацца,
Перасоўвацца і апранацца,
Каб выконваць якасна працу.
Сьвіньні садзяць апельсіны,
І сьпявае хор казьліны.
Пішуць бараны раманы,
А акулы гояць раны.
Сьвіньні садзяць апельсіны,
І сьпявае хор казьліны.
Пішуць бараны раманы,
А акулы гояць раны.
Сьвіньні ўхваляюць якасьць
Цытрусавай гародніны,
Казлы пяюць свае песьні,
Бараны дэкламуюць уголас.
І толькі маленькая птушка,
Маленькая шэрая птушка
Нічога ўжо не сьпявае,
У яе хранічны бранхіт.