Неба
Узвышае вайна, ды знішчае вайна,
Пажырае розум яна.
Ці дазволіць сабе
Плыць у майстэрскай хлусне –
Інформацыйнай вайне?
Ад чужых ідэй думка згубілася свая!!!
Вось яшчэ адны вочы ў неба глядзяць…
Пр.
А ў чыстым небе анёлаў няма,
Хто іх загубіў, хто іх падстраліў ў вайне пакаленняў?
Каму зручна, каб перамагло
Глупства над тым, што мае сэнс, што каштоўна?
Прапанова ёсць попыт, усё так, толькі так –
Гэта бясспрэчны факт!
І чым больш – тым бальней,
Захапленне мацней.
А ў неба ляцяць чыстыя аркушы,
Мінулага хутка жыцця
І не воднага слова на іх аб душы.
Пр. 2
Падтрымай мяне рукою, калі стане мне страшна сабою быць.
Надзялі мяне сваёю марай.
Падтрымай мяне…надзялі мяне марай сваёй
Падтрымай мяне…дай жа мэту мне!
Узвышае вайна…
Узвышае вайна…
Усё ж знішчае вайна…