Словы Nana Moskouri
Пераклад Сяргея Сокалава-Воюша
Як ты са мной - гучаць сусветы,
Як ты са мной - напаўняецца дзень вясной.
А знiчка-ноч сузор'ем сваiм санетаў
Зiхцiць для нас, як толькi ты ёсць са мной.
Халодны снег завея кладзе на плечы,
Вiруе дождж i вецер прыносiць золь.
Як ростань нам яшчэ не прарочыць стрэчы,
Як ростань нам пакiдае тугу i боль.
Святло ўначы цi ясны ранак,
Чароўны спеў цi няспеты яшчэ матыў.
Агонь душы, што век саграе каханых,
Цi мроя сноў, адкажы мне тады хто ты?
Дарога ў рай ты мне, i ад табе дарога -
Супольны шлях цi пякельных агнёў дымы?
На тым шляху балююць Люцыпар з Богам,
На тым шляху, што абралi з табою мы.
Як ты са мной - гучаць сусветы,
Як ты са мной - напаўняецца дзень вясной.
А знiчка-ноч сузор'ем сваiм санетаў
Зiхцiць для нас, як толькi ты ёсць са мной.