Запаветны напеў, далячыняў смуга,
У чаканні зары, што заблішча сляпушча -
Як свая, мне твая векавая туга,
Белавежская пушча, Белавежская пушча.
Тут забыты даўно наш прабацькаўскі схоў
І, часамі, той кліч нашых продкаў пачуўшы,
Шэрай птушкай лясной з дальна-даўніх вякоў
Да цябе паспяшаю, Белавежская пушча.
Ледзьве значным слядком да крыніцы брыду
Праз траву, трыснягі, хмызняковыя гушчы,
Як алені, з кален п'ю жывую ваду
Роднай праўды твае, Белавежская пушча.
Адагрэю душу ля высокіх дубоў,
Ды на ўцеху жывым і сляпым, і відушчым,
Панясу твой напеў запаветны дамоў,
Белавежская пушча, Белавежская пушча.