Вольна, нястомна па сьвеце ляцi,
Подыхам мрояў хай вецер нясе,
Вачыма блакiту зь нябёсаў глядзi,
Густ небыцця адкiнь ад сябе,
Апошнi рывок... Над прагнай зямлёй...
Паранены птах... Залiты крывёй...
Сьлепiць твой розум бляск ланцугоў,
Золатам, срэбрам - выпальвае зрок,
Цягне застацца ў марыве сноў,
Апошнi зрабiць да безданi крок -
Трымаюць пачуццi, што дадзены звыш
I здольнасьць далей цягнуць гэты крыж...
...Адраджэнне...
...Ёсьць iмгненне адно ў жыццi,
Дзе сыйшла са шляхоў непазбежная Сьмерць...
...Адраджэнне...
...Праз пакуты ўперад ляцi,
Покуль ёсьць магчымасьць i воля ляцець...
Узнёслых пачуццяў скарб атрымаць,
З адвечных крынiц - празрыстай вады,
Пранесьцi ў далонях i захаваць,
I нiць пакаленняў адчуць назаўжды
Дзе крылаў размах... Дзе крык журавоў...
Сьцiхаючы шэпт крывiцкiх замоў...
Верш - Паўночны Воўк (с)