Дзе знайсьцi цябе?
У горадзе змрок.
Я не пайду туды,
Ратуй мяне Бог.
У зруйнаванай хаце
Я чытаю ад цябе лiст.
На паперы словы,
Тваiх куль на двары вiзг
Кажаш ты, прыйдзе час -
Адпачне кожны з нас.
Бойкi ды пагромы -
Не чакай замежных гасьцей.
Голад i хваробы
Забiваюць нашых дзяцей.
Калi Iмпэрыя зьнiкне, як дым,
Дзе будзеш ты і з кiм?
Чыю трымаеш ты зброю, мой брат?
Якi натоўп твой урад?
Што будзе потым тут: карчма цi турма?
За падарунак твой падзякi няма.
Залiты крывёю барыкады ў маiх снах.
Скрыжаваньнi вулiц,
Вайны грамадзянскай жах.
Кажаш ты, прыйдзе час -
Адпачне кожны з нас.
Цягнiкi на поўнач
Побач зь цягнiкамi на ўсход.
Рэйсы да курортаў,
Дзе агароджаю - дрот.
Калi Iмпэрыя зьнiкне як дым...