Iржавыя днi
С. Корань - Ф. Аксёнцаў
На небе йржа, калi я гляджу на неба.
Шукаю цябе - на дзявочых вачох iржа.
На сонцы йржа, калi я гляджу на сонца.
Шукаю цябе - ды й на тварах кабет iржа.
Гаспадары краiны,
Навошта вы мне, навошта я вам?
Сум свой адчуваю я сам, толькi я сам.
На сэрцы йржа, калi я цябе кахаю.
На зорах iржа - я падобны на колер зор.
Шукаю цябе, дый вецер iржавы над намi.
Кахаю цябе, дый пахне йржой чабор!
Гаспадары краiны,
Навошта вы мне, навошта я вам?
Сум свой адчуваю я сам, толькi я сам!
Iржавыя днi ды ночы нiбы з жалеза.
Iржавыя днi - у паветры сталёвы пах
Iржавыя днi, крывi чалавечай колер.
Iржавыя днi ды здаровы метал у снах!
Гаспадары краiны,
Навошта вы мне, навошта я вам?
Сум свой адчуваю я сам, толькi я сам!