Раніца, смогавае сонца ўздымаецца
Гарадская плынь ніколі не спыняецца
Шэрыя думкі на шэрых тварах
Адбітак надзей , дый спробаў няўдалых
І ён адзін з гэтых
Так сама імкнецца
Зліваецца з масай людской мітусні
Але яго сэрца у два бакі рвецца
Бо цепліць ўспамін пра былыя гады
Лагодны світанак ўздымаецца ціха
Сонца нясмела кранае зямлю
Ранішнім промнем абуджана ніва
І тая дзяўчына якую люблю
Чароўныя вочы глядзелі ласкава
Баяўся пры людзях яе я спаткаць
Яна ў валасы мне валошкі ўплятала
Шкада, што тады я не здолеў сказаць…
Але няма былога
Што была не змяніць
Вада ўцякае скора
Яе не супыніць
::: З-пад белага камушыка
Вадзіца бяжала
Вой ля вой ля вой лялюшкі
Вадзіца бяжала
Там мілая бель бяліла туга выжымала
Вой ля вой ля вой лялюшкі
Туга выжымала
Апускаюцца рукі ў душы спусташэнне
Няма хлопцу шчасця ў гарадскім летуценні
Няма асалоды ў штодзенных забавах
У жыцці па разліку, гламурных дамах
Навокал усё абрыдла, зусім не шкрабецца
Нязграбна ён рушыць праз аднастайны натоўп
Штодзеннай атрутай адзінота здаецца
Здаецца марудным яго кожны крок
Прад вачыма ўстае твой вобраз каханы
Я ў хату зайду ды цябе абдыму
Толькі не зразумею чаму ты не рада
За табою прыехаў, без цябе не пайду
Паніклі да долу блакітныя вочы
-Цябе я чакала, табою жыву.
І я зразумеў гэты погляд дзявочы
-Прабач, не зумею… прабач, не змагу ….
Але няма былога
Што была не змяніць
Вада ўцякае скора
Яе не супыніць