Калі тваё цела – твая турма,
Калі цябе разлюбіла мама,
Калі пра цябе не бывае рэклямы,
Калі ў дзяўчыны кепская карма,
Калі твае прастытуткі хварэюць,
Калі раптам адчуеш камунальныя пахі,
Калі на плошчах твайго гораду Ленін,
Калі цябе заўсёды пасылаюць нахуй,
Калі твой прэзыдэнт ня п'е й ня паліць,
Калі на цябе паказваюць пальцам,
Калі ты непрэстыжны, як мастурбацыя,
Калі ты сын памылковай нацыі,
Калі ў цябе самы танны мабільны,
Калі ў тваёй краіне стабільнасьць,
Калі з табой размаўляюць скрозь зубы,
Ці самае горшае – ты самы разумны,
Усьміхайся.