Хоць розныя лёсы і розныя ролі,
Я веру ў кожны падманлівы міт.
Табе так пасуе блакітны колер,
Блакітны ядваб альбо аксаміт.
Мне зноў не стае
Да крытычнасьці волі,
Ня прагну вярнуць
Адабраны спакой.
Табе так пасуе
Блакітны колер,
І так не пасуе
Быць побач са мной.
Дарэмна шукаць у бязьмежнага межы,
Я зноў у абдымках тваёй цішыні.
Адзінае ведай – ты будзеш належаць
Ці мне, ці нікому на гэтай зямлі.
Зьмяняючы лёсы, зьмяняючы ролі,
Ствараючы новы, падманлівы міт,
Табе так пасуе блакітны колер,
Блакітны ядваб альбо аксаміт.