Make yourself
Можна наракаць – няўдалы лёс,
І не пашанцуе ўсё адно.
Нехта ўзлятае да нябёс,
А ты ўсё хутчэй ідзеш на дно.
Кожны крок прадвызначае шлях.
Адчуваю шостым пачуццём.
Калі жыць з адчаем у вачах,
Гэта нельга называць жыццём.
Кім хочаш ты
Можна быць.
Make yourself.
Не глядзець ніколі больш назад,
Не баяцца новай вышыні.
І ўжо малюе далягляд
Тваіх новых гарадоў вагні.
Кожны крок прадвызначае шлях.
І ты будзеш тым, кім хочаш быць.
І ўжо нікому не стрымаць,
І ўжо нікому не спыніць!