"Адзін з тых"
Старыя хаты, ліхтары
Апалае лісце з вайною на "вы"
так шмат людзей, вакол цябе
А што ты зробіш у апошні дзень?
Ведаеш што я адзін, адзін з тых
Ведаеш, я, я такі, як яны
Чакаем мы усё жыццё,
Нібыта снегу пажоуклае лісцё
Здаецца, што блізка нялёгкі час
Хто з натоупу табе руку падасць?
Ведаеш што я адзін, адзін з тых
Ведаеш, я, я такі, як яны
Штучных успешак не церпіць натоўп
Што ты ім скажаш? Хоць некалькі слоў?
Здаецца, што блізка змрочны час
Нейкія сілы здзекваюцца з нас
Ведаеш што я адзін, адзін з тых
Ведаеш, я, я такі, як яны
Ты адчуеш, ты чакаеш
Думаеш, кагосьці гукаеш
Больш за ўсё мы баімся
таго, чаму наканавана збыцца
Не, гэта не мурашкі на маім целе
Нібы памірае сонца, ледзьве пускае цені
Гэта халодны вецер дакранаецца да твару
Вось я прыйшоў туды, адкуль я пачынаў
танная кава, у кавярні ля праспекту
Не сціхае дождж за акном
Прывітанне, сябра! Як твае справы?
Як ня бачыліся даўно
Ці памятаеш дзіцячыя мары?
Ад мінулага я ўцякаў
І вось я тут, прыйшоў, куды хацеў,
І што далей? Хто дасць адказ?