Растае, як туман, і зьнікае ў нябыт пакрыёму
Усё тое, чым я ганаруся і што я люблю.
Толькі хочацца верыць, што слоем густым чарназёму
Намаганьні нашыя ў гэтую лягуць зямлю.
Можа быць, яшчэ крок — і ў бездань.
Мы глядзім у твар бядзе.
Але, павер, усе гэтыя песьні —
Толькі для цябе, толькі для цябе
І балюча наўкол, і пякуча, і ў вочы калюча.
Над вадою плыве нашых мараў нязьдзейсьненых дым.
І былі мы адно для аднога вадою гаючай,
Тым адзіным праменем, дакладней, зь нямногіх адным.
Можа быць, панясе нас па сьвеце.
Ты — ў Маямі, я — ў Тыбет…
Але цяпер, усе гэтыя песьні
Толькі для цябе, толькі для цябе
Мы на беразе мора, якое завецца адчаем,
Мы ўдыхаем расьлінаў марскіх рэзкі ёдавы пах,
Пазіраем наўкол і пачуцьці свае выключаем
І трымаем надзею ў халодных дрыготкіх руках.
Можа быць, дзесьні напрадвесьні
Хтосьці зьдзейсьніць, хтосьці — не.
Ну, а пакуль усе гэтыя песьні
Толькі для цябе, толькі для цябе