Ты кажаш, што ізноў згубіла галаву,
І што адно са мной пляваць на гэтую зіму.
Нібыта ўсё вакол яснее і блішчыць,
Калі я тут з табой ты толькі пачынаеш жыць.
Па гораду ляціць шалёнае таксі,
У вочы мне глядзіш і ціха шэпчаш мне “вядзі”.
Нас вечар гэты звёў, а ранак развядзе
Без сэнсу і ўмоў. Ці трэба што яшчэ табе?
Ты маўкліва пагаджаешся, я нічога не кажу.
Што чакае блізкім часам нас – разумееш усё.
Паралельнымі дарогамі перакрыжаваўся лёс.
Я хачу, каб не спынялася – захаваць усё як ёсць.
Ты паліш і маўчыш, пакуль гашу святло,
Туманам у галаве плыве чырвонае віно,
А недзе за акном паўночныя агні
Мне кажуць “усё пуцём” і шэпчуць “хутка абдымі”.
Не трэба мне казаць нічога пра сябе,
Разлічваць, што і я вось так адкрыюся табе.
Ты ведаеш сама, што гэта ўсё дарма,
Бо тут мы не навечна і ўсё адзенне прэч.