Ружовыя не мы –
шэрыя,
шэрыя, як здані.
А мы з табой адны.
Мы – дэльфіны,
мы дэльфіны
ў небе сінім.
І мы ляцім туды,
дзе не будзе лёс марнаваць наш час,
А гэта значыць,
Што ўсе мы вольныя,
Толькі не трымай, не трымай ты нас горад.
Няхай усё ціха спіць.
Не будзі,
не будзі – не трэба.
Усе дзверы зачыніць,
І ключы,
і ключы на сметнік
Кветкі
Ты ціха пакладзі,
І махні рукой – гэта будзе знак.
Усё зразумеем і пойдзем за табой.
Не глядзець назад,
Ведай гэта так проста.
Адказы ў лістах
Даляцяць,
даляцяць аднойчы.
Усё потым, а пакуль
Ты смакуй,
Ты смакуй усе ночы,
Тыя, што давялося нам
Захаваць-схаваць
У памяць назаўжды,
Дзе мы дэльфіны с крыламі вольнымі,
Бы анёлы мы
І ратуем нас самі…