Ці было лета, ці не бывала
Маці гуляці не пускала
Маці гуляці не пускала
Да ў камораньку замыкала
А ў камораньцы акенечко
Мне на вуліцу відненечко
Ой, пусці маці пагуляці
Бо ўжо мне хлопцаў не відаці .
Ой, пусці маці пагуляці
Бо ўжо мне хлопцаў не відаці
Бо ўжо мне хлопцаў не відаці
Пайшлі да коней начаваці
ОЙ, там у лузе пад вярбою
Стаялі коні над вадою
ОЙ, трэба сесці паехаці
Слаўнае сяло отведаці
Слаўнае сяло Семурадцы
Ой, там вуліцы шырокія
ОЙ, там вуліцы шырокія
ОЙ, там дзевачкі высокія.