Стогн восенi бязлiтасны i шэры,
Яе абшараў, балот, лясоў iмклiвых.
У роспачы маўклiвай пахаваны
Шляхi i сцежкi ўсе жыццёвай нiвы...
Знiкае хутка стылы рэха стогн у паветры,
Крумкач паклiкаў цемру i яе сыноў.
У лясным тумане народзiцца iх спеў жахлiвы
I паляцiць да блукаючых у лунным свеце сноў...
Хiстаюць хвалi цёмныя, вiляюць жыцця плынi,
Мiж намi шэры i маўклiвы восеньскi абшар.
Але да зорок шлях нам ззяе праз стыхii
I да вясны вядзе праз налiтую шэрань хмар...