Ветру цiхi напеу
Скрозь нерухомую цiш вяртаецца рэхам.
Я адзiн, быццам восеньскi лiст, што ўпасць на зямлю не паспеў–
Не хацеў развеяцца пеплам...
Так хацелася з ветрам да неба ляцець
Насустрач бязмежнасцi, дзе пачатак бяруць ручаi...
У люстры чыстай вады свой лёс разглядзець,
Падняцца над хмарамi ды ў блакiце нябёс вышынi застацца назаужды.
Зноў восень палiць агнi,
Час разважаць не дае, знiкаючы з дымам.
Дагарае апошняе лiсце, што з ветрам ляцець не змаглi -
Мару не збераглi, свае склалi крылы...
Цiха знiкне бязлiтасны вецер,
Свой пакiнуўшы спеў,
Рэхам зноў ў цiшынi адгукнецца,
Роспач душу кране.
Можа, так я i буду кружыцца,
Як i тое пажоўклае лiсце.
Калi цiшыню разарвуць навальнiцы,
З дажджом упаду да зямлi...