Замкнула зямля свой яшчэ адзін круг,
Другі пачынае.
Маўчыць непрытульна засьнежаны луг
І пушча лясная.
Мільгаюць далёкія зоры ў гары,
Як чыстыя росы,
І ходзіць паважна мароз па бары,
Злы, белавалосы.
Глядзіць нерухома скляпенне нябёс
На скутую землю,
І Млечнага Шляху паблеклы пракос
У холадзе дрэмле.
У гэтай бязьмежнай начной цішыні
Год новы вітаю.
Якою пуцінай вы пойдзеце, дні? —
Я моўчкі пытаю.
Маўчыць неабсяжны прастор — глыбіня
Бэз берагу-краю.
Маўчыць зь ім і постаць наступнага дня,
І я замаўкаю…
Арыгінал Я.Коласа:
Замкнула зямля свой яшчэ адзін круг,
Другі зачынае.
Маўчыць непрытульна заснежаны луг
І пушча лясная.
Мігаюць далёкія зоркі ўгары,
Як чыстыя росы,
І ходзіць паважна мароз па бары,
Злы, белавалосы.
Глядзіць неласкава скляпенне нябёс
На скутую землю,
І Млечнага Шляху паблеклы пракос
У холадзе дрэмле.
У гэтым змярцвенні начной цішыні
Год Новы вітаю.
- Якою пуцінай вы пойдзеце, дні? -
Я моўчкі пытаю.
Маўчыць неабсяжны прастор - глыбіня
Без берагу-краю.
Маўчыць з імі постаць наступнага дня,
І я замаўкаю.
31/XII—1937 г.