А як нарадзіўся ў стайні Хрыстос,
То было на сьвеце і радасьці і сьлёз.
Толькі мы пра гэта ня ведалі, ня зналі,
Бо ў нас газэты нічога не пісалі.
Сіяністы і масоны
Паехалі “Опелем-Асконай”,
Ну а мы з канюшні выкідвалі гной,
То да Бэтлеему пайшлі пехатой.
Доўга мы ішлі. Дзе пілі, дзе гулялі,
Дзе чатыры дні на папасе стаялі.
А калі прайшлі маладыя гады,
Высьветлілася: мы прыйшлі не туды!
Нейкія няхрышчаныя морды...
Нейкія пархатыя грыбы...
Вось жа на якую ліхую бяду
Трапілі мы ў горад такі, у Катманду?
Горшае, дальбог, не прыдумаеш трасцы,
Чым усё жыцьцё катманьдзінцамі звацца,
А на запытаньне “Жывеце Вы дзе?”
Сьціпла гаварыць: “Тутака, у Катманьдзе!”.
І, разважыўшы ўсе варыянты,
Пралічыўшы мінусы і плюсы,
Мы на поўдзень рушылі, за небакрай
І прыйшлі ў горад другі – Мандалай.
Мы цяпер не беларусы, не кітайцы,
Мы не абы хто, мы — хлапцы-мандалайцы!