Згараў цудоўны дзень асенні,
Лісты кружыліся кола,
А я стаяў у захапленні
Каля Чырвонага касцёла.
Шумела плошча неўгамонна,
Нібы не ведала, не знала,
Што дабрадзейная Алёна
Мяне з табой благаслаўляла.
Прыпеў:
Каля Чырвонага касцёла
На флейце ты іграла сола.
І покуль музыка гучала,
Яна мяне з табой вянчала.
І грукацела сэрца звонам,
І ад пяшчоты замірала.
І вочы боскага Сымона
Усмешкай радасці кранала.
Плылі аблокі нізка-нізка,
Нібы самотныя анёлы.
Было да Бога блізка-блізка,
Як да Чырвонага касцёла.
Прыпеў:
Каля Чырвонага касцёла
На флейце ты іграла сола.
І покуль музыка гучала,
Яна мяне з табой вянчала.
Рэчытатыў на лацінскай мове.