Змрок апантаны
Агорнуў ўсё неба
І зьбёг у куты
I з гэтай цемрай я
Зыду адсюль назаўжды
Шлях мой бясконцы
Як сьпеў што зыходзіць
З глыбінь у абшар
Не, я не мушу быць
Усіх адказаў ўладар
Ты сум зорак
Ты мой вораг
Ні ў чым не віню цябе я
Трызну шляхоў
Ў руках трымай
Ты мне даруй і бывай
Я ўвесь сум i боль i каханьне,
Ўсё табе аддам, нават разьвiтаньне...
Зьведаю горыч
I cтому камет
У безе часоў
Напрыканцы шляхоў
Вярнуся зноўку дамоў
Ты сум зорак
Ты мой вораг
Ні ў чым не віню цябе я
Трызну шляхоў
Ў руках трымай
Ты мне даруй і бывай